Навуковы штогоднік “Латыши и белорусы: вместе сквозь века” быў заснаваны ў 2012 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларуска-латышскія ўзаемадачыненні.

З 2022 года партнёрам выдання выступае Беларускі інстытут у Празе.

Сваю місію Штогоднік бачыць у стварэнні пляцоўкі для дыялога навукоўцаў, абмену вынікамі даследаванняў і пабудове сеткі кантактаў для рэалізацыі новых даследчых праектаў.

Публікацыя архіўных дакументаў, перакладаў і ўспамінаў мае прычыніцца да набліжэння беларуска-латышскай тэматыкі шырокаму колу чытачоў і паказаць, што сувязі суседніх народаў маюць доўгую гісторыю і садзейнічаюць узаемаўзбагачэнню нашых культур.

Электронны адрас рэдакцыі: latbel@belarus-institute.cz

ISSN 2312-2188.
Выпускі штогодніка